#старыальбом дзядуля Ленін

Не з'яўляецца адкрыццём, што ў Добрушы маюцца 3 помнікі правадыру пралетарыяту: на цэнтральнай плошчы горада, у скверы ля спарткомплексу і раённага Палаца культуры і на тэрыторыі фабрыкі «Герой працы».

Помнік Уладзіміру Ільічу на аднайменнай плошчы ў Добрушы створаны беларускім скульптарам Дзмітрыем Паповым амаль 59 гадоў таму, у 1966 годзе. Фігура правадыра з бетону - трохметровая.

Урачыстасці з нагоды адкрыцця манумента адбыліся 7 лістапада 1966 года, у дзень святкавання 49-й гадавіны Кастрычніцкай рэвалюцыі. Цэнтральную плошчу горада запоўнілі тысячы дабрушан, прыбылі дэлегацыі з калгасаў і саўгасаў раёна, суседніх раёнаў і абласцей. Духавы аркестр натхнёна выканаў “Інтэрнацыянал”. Потым пачалася дэманстрацыя. На чале вялізнай калоны ішлі папернікі, за імі - работнікі іншых прадпрыемстваў і арганізацый, навучэнцы фабрычна-завадскога вучылішча, гарадскіх школ, выхаванцы Дома піянераў.

92