Установа «Добрушскі раённы краязнаўчы музей»

Музей заснаваны 01.04.2002 г., адкрыўся для наведвальнікаў 05.06.2007 г. У музеі працуюць наступныя экспазіцыі: «Гісторыя народнай адукацыі Добрушскага раёна», «Добрушскі край. Ад здабыч да прамысловасці», «Доорушчына партызанская», «Добрушскі парцалян». 13.10.2008 г. адкрыта «Мастацкая галерэя Уладзіміра Пракапцова». Агульная колькасць музейных прадметаў — 9 256. У фондах музея захоўваюцца калекцыі этнаграфіі, жывапісу сучасных беларускіх мастакоў і інш.; распрацавана і дзейнічае музейна-адукацыйная праграма «Мой край — ты песня і легенда».