
У час бурнага развіцця эканомікі ў савецкай сацыялістычнай дзяржаве ў адпаведнасці з "Асноўнымі напрамкамі развіцця народнай гаспадаркі СССР на 1976-1980гг." было прынята рашэнне аб будаўніцтве новага фарфоравага завода ў БССР на мяжы трох рэспублік, г.зн. у Добрушы.
У 1976 годзе пачалося ўзвядзенне прадпрыемства, якое было аб'яўлена абласной камсамольска-маладзёжнай будоўляй. Фактычна завод паднімалі ўсёй краінай. Будаўнічыя матэрыялы, металаканструкцыі, тэхнічнае абсталяванне ішло сюды з розных месцаў Савецкага Саюза - Прыбалтыкі, Украіны, Казахстана. Вогнетрывалыя матэрыялы з Чэхаславакіі. З усіх куткоў краіны запрашаліся спецыялісты, на роднасных прадпрыемствах рыхтаваліся працоўныя кадры. Узвядзенне ДФЗ называлі "будоўляй дружбы".
І вось, дзякуючы згуртаванай напружанай працы інжынераў, працоўных і іншых спецыялістаў наступіў доўгачаканы момант - запуск завода і выпуск першай прадукцыі. Дзень нараджэння ДФЗ лічыцца 25 снежня 1978 года.