Гутарка на тэму «Хай ведаюць і памятаюць нашчадкі»

Сёння ва ўстанове "Добрушскі раённы краязнаўчы музей" адбылася гутарка на тэму «Хай ведаюць і памятаюць нашчадкі». Вялікая Айчынная вайна ўсё далей сыходзіць у гісторыю, падзеі тых ваенных гадоў ужо сталі эпохай. Таму вельмі важна захаваць памяць аб гэтай падзеі і перадаць будучым пакаленням павагу да подзвігу старэйшага пакалення. У ходзе нашага мерапрыемства па захаванні гістарычнай памяці адбыўся абмен думкамі паміж супрацоўнікамі музея і навучэнцамі ДУА "Сярэдняя школа №1 г.Добруша". Напрыканцы мерапрыемства маладыя наведвальнікі задалі пытанні, якія іх цікавяць.

344