Раённы ўрок мужнасці «Па старонках памяці: Героі Савецкага Саюза — землякі»

У Добрушскім раённым Палацы культуры дырэктарам Добрушскага краязнаўчага музея Шпакавай Аляксандрай Яўгенаўнай быў праведзены раённы ўрок мужнасці "Па старонках памяці: Героі Савецкага Саюза – землякі" ў рамках акцыі "Дарогамі мужнасці і стойкасці". Сярод усіх гістарычных дат 22 чэрвеня займае асаблівае месца, нават праз восем дзесяцігоддзяў пасля пачатку Вялікай Айчыннай вайны. Менавіта ў гэты летні дзень пачалася самая кровапралітная і страшная вайна ў гісторыі нашай краіны, якая забрала жыццё кожнага трэцяга беларуса.

332