
#незаўважныэкспанат
У далёкім 1959 годзе, у савецкай Латвіі, на заводзе VEF пачалі вырабляць дастаткова сучасную, па тагачасных мерках, радыёлу "Латвія". Трэба сказаць, што тэхніка 60-х гадоў да гэтага часу прыцягваецца да сябе погляды, асабліва гэта датычыцца розных аўдыёпрылад. У часы Савецкага Саюза завод СЭФ, які спецыялізаваўся на электроніцы, быў адным з найбуйнейшых прадпрыемстваў у сваёй галіны. У 1966 годзе прадпрыемства было ўзнагароджана ордэнам Леніна, у 1969 годзе заводу прысвоілі імя Леніна, у 1985 годзе ВЭФаўцаў узнагародзілі ордэнам Кастрычніцкай рэвалюцыі.
Выраб электрычных лямпаў вылучылі ў асобную вытворчасць, і ў 1950 году на базе цэха па вытворчасці электрычных лямпаў ВЭФа быў створаны Рыжскі электралямпавы завод. У 1963 годзе выраб камутацыйнай тэхнікі ваеннага прызначэння таксама быў выдзелены ў асобную вытворчасць. На базе аднаго з цэхаў быў створаны завод "Камутатар".
За рарытэтную рэч выказваем вялікую падзяку жыхарцы горада Добруш, Мілёхінай Святлане Леанідаўне!